Большасць тэкстаў, змешчаных у гэтым блогу, напісаныя на літаратурнай беларускай мове і на 99,9% адпавядаюць яе афіцыйным нормам — зафіксаваным у акадэмічных крыніцах і заканадаўстве (на 100% нормам літаратурнай мовы не адпавядаюць нічые тэксты, нават створаныя тытулаванымі лінгвістамі з Акадэміі навук, гл. маю публікацыю «Манаграфія масцітага аўтара нагадала мне хохму пра нядбайнага студэнта»).
У склад 0,1% адхіленняў ад нормы ўваходзяць наступныя выпадкі: 1) тэхнічныя памылкі (спяшаючыся, не на тую клавішу націснуў і інш.); 2) памылкі, выкліканыя стомленасцю або стрэсам (калі пішу недаспаўшы, пахваляваўшыся і г.д.); 3) уплыў майго моўнага густу і гаворак маёй мясцовасці (магу несвядома або мэтанакіравана ўводзіць у свае творы дыялектызмы, ненарматыўныя канчаткі слоў і іншыя нібыта хібы, але на самай справе, з улікам іх нешматлікасці, — індывідуальныя асаблівасці, якія робяць тэксты адметнымі, непаўторнымі).
Такім чынам, калі вам падасца, што вы знайшлі ў маіх творах нейкае памылковае напісанне або неўласцівае беларускай мове слова, то будзьце на 99,9% упэўненымі, што на самай справе гэта вы не ведалі, як у дадзеным выпадку правільна пісаць або якую лексічную адзінку найбольш прымальна ўжыць.
© Сяргей Абрамовіч, 2025